top of page

Карысная

інфармацыя

Марш у гонар Дня Волі


26 Сакавіка Беларусы Чыкага зладзілі раллі і марш у downtown Chicago у гонар Дня Волі.

Мы ўшанавалі Дзень Волі і выказалі нашу пазіцыю супраць незаконнай дыктатарскай улады ў Беларусі, вайсковай акупацыі Беларусі з боку Расіі і супраць вайны ва Украіне.

Чаму Беларусы святкуюць Дзень Волі?
Беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень Волі 25 Сакавіка.
25 сакавіка 1918 г. Радай БНР была прынята устаўная грамата, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Дзяржаўныя сімвалы БНР - герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг - і дагэтуль сімвалізуюць свабодную Беларусь. Дзень Волі - важлівая дата для беларускай гісторыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў усяго свету.

Падзеі апошніх гадоў - народныя пратэсты у Беларусі, вайна ва Украіне і фактычная акупацыя Беларусі расійскімі вайскамі - надаюць Дню Волі асаблівы сэнс змагання і барацьбы за беларускую нацыянальную ідэю.

Арганізацыя Беларусы Чыкага ўдзячна арганізатарам раллі і фатографу Sasha Pasechnik.



119 views0 comments

Comments


bottom of page